Новая Мыш

Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць

Касцёл пабудаваны ў 1825 годзе на месцы згарэўшага драўлянага касцёла 1641 г., пабудаванага па фундацыи падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Казіміра Льва Сапегі (1606–1656). Помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Першапачаткова арган, амбона і алтары знаходзіліся у касцёле Св. Эўфеміі кляштара бенедыкцінак у Нясвіжы. Касцёл Св. Яўфіміі быў кансэкраваны у 1597 годзе. У ім у 1762 годзе невядомым майстрам быў збудаваны арган. Вядома што пасля закрыцця кляштара у 1877 годзе архіў быў вывезены і неўзабаве згарэў; захаваліся толькі інвентары з 1796 года. Праўдападобра, імя арганная майстра ужо не будзе устаноўлена. Вядома, што у кляштары значная увага надавалася музычнай адукацыі: так па інвентары 1828 года у бенедыкцінскім кляштары меліся 5 скрыпак, басэтля, 2 флейты, пазітыў і арган; у інвентарах пачатку ХІХ стагоддзя указаны прозвішчы манашак, якія ігралі на аргане, і іншых музычных інструментах, а таксама саліравалі. Закрыццё Нясвіжскага кляштара бенедыкцінак звязана з падзеямі, якія набылі агульны характар на беларускіх землях пасля паўстання 1863 года.

Пасля Студзеньскага паўстання 1863 года Каталіцкі касцёл на тэрыторыі былога ВКЛ нападпадае пад значныя рэпрэссіі. За падтрымку і удзел у паўстанні на працягу другой паловы 1863 г. пакарана смерцю 11 святароў; у 1864-1866 гг. былі зачынены 14 кляштараў у Вільні; усяго ў Віленскай губерні было зачынена 54 парафіяльныя касцёлы, а таксама 69 рэктаральных філіяльных касцёлаў і капліцаў. Генерал-гебернатар М.Н.Мураўеў дэпартаваў у Вятку біскупа А.С.Красінскага (1810-1891), дзе біскуп правёў дваццаць гадоў. У 1866 г. капітульным вікарыем быў прызначаны кс. Петр Жылінскі, які быў лаяльны царскай ўладзе. Наступнік М.Н.Мураўёва генерал-губернатар К.П.Каўфман склікаў ў 1866 камісію па справах Каталіцкага Касцёла. Сярод яе прапановаў быў праект далейшай ліківдацыі каталіцкіх парафій на карысць праваслаўя, ліквідацыя Мінскай дыяцэзіі, прымусовы пераход у праваслаўе былых уніятаў, якія прынялі лацінскі абрад, увядзенне рускай мовы ў каталіцкія набажэнствы. Кс. Жылінскі, прыпыняючы функцыі дзеканаў, прызначыў у Мінскую дыяцэзію двух візітатараў – кс. Фердынанда Сенчыкоўскага і кс. Яна Юргевіча. Іх абавязкам была русіфікацыя беларускага душпастырства. Абодвум быў прызначаны дадатковы заробак па 500 рублёў у год, не лічачы аплаты за працу пробашчаў.

Русіфікацыі каталіцкага душпастырства на Беларусі, сустракала розныя формы грамадскага супраціўлення: архівы захавалі апісанні канфліктных сутыкненняў у парафіях Мосара, Ракава, Пяршаяў.

У Нясвіжскім кляштары бенедыкцінак канфлікт прыняў выключны характар. Кс. Ян Юргевіч, ламаючы нормы кананічнага і законнага права, з мэтай русіфікацыі распачаў візітацыю ў кляштары. Ён сустрэў адпор з боку капелана і сясцёр кляштара. Спроба прызначыць новага капелана і перавесці душпастырства на рускую мову правалілася. Ксёндз паскардзіўся Мінскаму губернатару В.І.Чарыкаву. Але скаргі не мелі уздзеянне на сясцёр: яны не прынялі новага капеляна і не аддалі яму ключоў ад касцёла. Усе 19 сясцёр разам з настаяцельніцай пішуць:

«Ключоў нікому не можам аддаць (…), ксяндза Вранчэўскага не можам прыняць за духоўнага айца і капеляна па прычыне нашых асабістых рэлігійных перакананняў»

Рэакцыяй ўладаў стала ліквідацыя кляштара у чэрвені 1877 года. Пяць законніц былі пераведзены у кляштар брыгітак у Гародні, а пятнаццаць – у кляштар бенедыкцінак у Вільні. У былым кляштары размясцілася настаўніцкая семінарыя.

Вядома, што касцёльную маёмасць спрабавалі забраць у Дзісну,  але нясвіжскія мяшчане нічога не аддалі дзісенскаму ксяндзу, бо спадзяваліся, што касцёл будзе ім вернуты. Толькі у  1891—1895 гадах алтары з абразамі, канфесіяналы, арган і амбон былі перавезены ў касцёл у Новай Мышы, дзе знаходзяцца і цяпер. Вядома, што на новым месцы з 5 алтароў скамбінавалі 3.

У 1891 годзе Фларыян Астраменцкі грунтоўна перарабіў арган. Ад старога інструмента засталася толькі шафа з незвычайна эффектным барочным праспектам. Раней граючыя праспектныя трубы былі земенены на неграючыя. Новыя трубы, механізмы і мех займаюць толькі палову усяго аб’ёма арганнай шафы. Арган у такім выглядзе перажыў шэраг рамонтаў і страціў частку трубаў. У выніку узнікла неадпаведнасць пазначэнняў рэгістраў на кафедры і фактычна наяўных рэгістраў.

10/I
невядомы майстар, 1762

Floryan Ostromęcki (Wilno), 1897

Manual (C-f’’’)

Bourdun 16` *

[Geigen Principal 8`]**

[адсутнічае] ***

Hohlflet 8`

Amabilis 8`

Octave 4` ****

Qvinta 2 2/3` *****

Flet 4`

Flautino 2` ******

Mixtur 1-3 rzedy 2` *******

 

Super I
Tympani, Zymbelstern
Механічная ігравая і рэгістровая трактура, шляйфлада.
Складчаты мех, самаробны матор на гарышчы касцёла, ручная калькацыя (карамысла)

* – на ручцы рэгістровага уключэння няма пазначання, пад ручкай пазначаны як Bourdun 16`

** – на ручцы рэгістровага уключэння пазначаны як Principal 8`, пад ручкай пазначаны як Gamba 8`

*** – на ручцы рэгістровага уключэння пазначаны як Bourdun 16`, пад ручкай пазначаны як Principal 8`. Рэгістр меў дыяпазон c-f«`

**** – на ручцы рэгістровага уключэння пазначаны як Fugara 4`, пад ручкай пазначаны як Octave 4`

***** – адсутнічаюць трубы h`-f«`

****** – адсутнічаюць трубы a`-f«`

******* – адсутнічаюць трубы c-f«`