Ружаны

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён

Першы драўляны касцёл Святой Троіцы у Ружанах быў заснаваны у XVI стагоддзі родам Тышкевічаў. У 1617 годзе Канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега (1557–1633) фундуе на яго месцы новы мураваны касцёл. У другой палове XVIII стагоддзя касцёл перабудоўваўся, дабудаваны дзьве бакавыя капліцы.

У 1633 годзе у касцёльных дакументах занатаваны “добры арган”, зафундаваны Л.Сапегай.

Вядома, што у апошняй чвэрці XVIII стагоддзя у касцёле адбыліся перабудовы па праэкце Яна Самуэля Бекера, прыдворнага архітэктара Сапегаў. Па яго праэкце былі выкананы хоры з балюстрадай і кансолямі, пілястры з карнізамі на унутраных сценах, бочныя алтары, парталы з ложамі  у прэзбітэрыі, а таксама драўлянае разное аздабленне амбонкі і аргана. Гэта дае ускосны арыенцір пабудовы папярэдняга барочнага аргана, ад якога захавалася арганная шафа; праспект, які раней быў граючы, і частка труб якога паходзіць са старога інструмента; некалькі шляйфаў, якія захоўваюцца унутры і часткова скарыстаны у якасці дошак; а таксама пэўная частка труб. У 1828 годзе у касцёльных дакументах гэты інструмент занатаваны як 12-рэгістровы арган. Захаваўшыяся унутры шафы шляйфы папярэдняга аргана маюць 45 тонавых адтулін (дыяпазон папярэдняга аргана быў 45 тонаў).

Найбольш верагоднай датай перабудовы аргана можна лічыць 70-80-я гады XIX стагоддзя (на карысць гэтай версіі кажуць адсутнасць настроечных ролікаў на металлічных трубах, канструкцыя меха, і механізм запірання крышак віндлады). Новая кафедра размясцілася на месцы старой. Назвы рэгістраў на кафедры не захаваліся і устаноўлена па надпісах на трубах, пры гэтым футавасць на некаторых пазначана у “стопах” (фут) як, напрыклад, “8 stop”. Сама дыспазіцыя больш мае барочныя рысы, чым рамантычныя. На трубе C рэгістра Burdon 16` знойдзены надпіс “J.Grodzinski” (які хутчэй за усё пакінуў сталяр, які працаваў у майстэрні і вырабіў дадзены рэгістр). Незвычайным з’яўляецца механізм эффекта Zymbelstern і рэдкая канструкцыя абмежавальнікаў узняцця меха (пабную канструкцыю можна сустрэць яшчэ толькі у Тракелях і Індуры). Арган захаваўся у амаль цалкам (за выключэннем трубаў верхняга дыяпазона рэгістраў Quinta 1 1/3` і Mixtura 1` 3 ch.), але не працуе ужо даўно. Да яго ніколі не быў падлучаны матор.

11/I/P
невядомы майстар, апошняя чвэрць XVIII ст.
невядомы майстар, 2-я пал. XIX ст.
I Manual (C-f’’’)
[Burdon 16`]
[Principal 8’]
Salicional 8` *
Flet Major 8`
Kwinta dena 8`
Kvinta 2 2/3`
Octava 2`
Quinta 1 1/3`
Mixtura 1` 3 ch.
Pedal (C-h)
Subbas 16’
Violon 8’
Super I
Zymbelstern
Механічная ігравая і рэгістровая трактура, шляйфлада
Cкладчаты мех, ручная калькацыя (карамысла)

* – c-f«`