Рэпля, касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі

Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён

Першы касцёл у Рэплі быў пабудаваны у 1626 годзе па фундацыі гарадзенскага падкаморы і пасла сейму Рэчы Паспалітай Юрыя Сцыпіёна. Наступны касцёл пабудаваны у 1732 годзе гетманам вялікім літоўскім Міхалам Юзафам Масальскім (1700–1768). Сучасны нэагатычны касцёл узведзены у 1909 годзе.

У 1633 годзе у першым касцёле занатаваны 5-рэгістровы пазітыў з эфектам трэмала і двума мехамі.

Дата пабудовы цяперашняга аргана, 1780-я гады, абгрунтоўваецца наяўнасцю у 60 км. ад Рэплі у в. Міжэрычы аналагічнага інструмента, які быў пабудаваны у 1784 годзе (гл. артыкул Міжэрычы). На тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага захавалася каля 130 арганных праспектаў эпохі барока (пераважна у Рэспубліца Літва), але такую будову праспекта маюць толькі два азначаныя арганы. З гэтага вынікае гіпотэза аб адзіным майстры і часе іх пабудовы. Можна выказаць згадку, што арган быў пабудаваны усходнепрускім майстрам.

Барочны арган у Рэплі здзіўляе сваім выдатным аўтэнтычным станам. З часоў яго пабудовы у аргане захаваліся у аўтэнтычным стане механізмы, мехі і трубы;  заменены толькі частка трубаў рэгістраў Pryncypal 8st і Undamaris 4st (cтарыя трубы, хутчэй за ўсё значна пашкоджаныя шматлікімі найстройкамі ва умовах адсутнасці настроечных ролікаў, былі заменены на цынкавыя трубы той жа мензуры). Дзіўным з’яўляецца тое, што такі стары арган у нашы дні актыўна выкарыстоўваецца на набажэнствах і знаходзіцца у дагледжаным стане. Наяўнасць у Беларусі такога інструмента з’яўляецца з’яўляецца адметнай з’явай.

8/I
невядомы майстар, 1780-я (?)
Manual (C-с’’’)
Princypał 4st *
Flet Maior 8st
Flet Minor 4st
Undamaris 4st
Julla 4st
Oktawa 2st
Kwinta 1 1/2st **
Mixtura 1st  3ch.
Механічная рэгістровая і ігравая трактура трактура шляйфлада
Dzwonki (Zimbelstern)
Два трохкутных меха з ручной калькацыяй, самаробны матор у вежы касцёла

* – трубы рэгістра Pryncypal 4st  змешчаны на фасадзе
** – тут прыменена архаічнае пазначэнне футавасці аліквотнага рэгістра, больш дакладна – 1 1/3st