Касцёл Святога Тадэвуша
Віцебская вобласць, Пастаўскі раён
Касцёл пабудаваны па фундацыі троцкага кашталяна Тадэвуша Францішка Агінскага (1712–1783) у 1766–1776 гадах. Напачатку XIX стагоддзя касцёл часткова перабудаваны, пасля чаго ён набыў рысы класіцызму. Роспісы касцёла выканаў Казімір Анташэускі (гл. таксама Будслаў і мінскі Катэдральны касцёл). З 1971 па 1990 год касцёл быў зачынены і ператвораны у склад.
У акце візітацыі касцёла 1779 года занатаваны 5-рэгістровы пазітыў.
Наступны пасля Агінскіх уладальнік Лучая, Антоні Ваньковіч, у 1811 годзе фундуе арган на 12 рэгістраў з эфектамі Zymbelstern і Tympani, які часткова захаваўся да нашых дзён. Вядома, што у 1834 годзе арган быў значна пашкоджаны пажарам і у 1834–1870 гады у касцёле выкарыстоўваўся 4-рэгістровы пазітыў. У 1871–1873 гадах адбыўся грунтоўны рамонт аргана. Пазней арган рамантаваўся у 1906 годзе. Арган мае вялікую прыгожую арганную шафу 1811 года з классіцыстычнымі рысамі. У аздабленні праспекта гарманічна спалучаюцца драўлянае разбенне і манахромны аб’емны роспіс. У аргане дзьве віндлады, адпавядаючыя тонавым паслядоўнасцям ад C і Сis. У савецкі час, калі касцёл быў зачынены і ператвораны у склад, арган быў пашкоджаны (верагодна у гэты час зніклі трубы). У 1990-я гады літоўскія майстры адрамантавалі аўтэнтычныя механічныя часткі інструмента і паставілі у арган 6 маючыхся зараз рэгістраў. Частка драўляных труб захавалася, частка была узята з невядомых гістарычных інструментаў, але большасць труб была самаробнай. У 2013 годзе частка труб дыскантавага дыяпазона рэгістраў Principal 8` і Octava 4` былі заменены на трубы з арганнага металу. У 2013 годзе пад падставай бясплатнага стварэння нехапаючых рэгістраў з аргана былі вывезены штокі пяці рэгістраў і рэгістровая ручка рэгістра Jula 8`.
Лучайскі арган з’яўляецца адзіным барочным арганам у Віцебскай вобласці. Нягледзячы на страту труб, ён уяўляе значную каштоўнасць для гэтага рэгіёна.
| 12/I невядомы майстар, 1811 невядомы майстар, 1871–1873 літоўскія майстры, 1990-я |
| Manual (C-f’’’) Bourdon 16` Principal 8` * Jula 8` ** Flet major 8` Octava 4` Flet minor 4` [?] *** Quinte 3` *** Octave 2` *** Tercia 1 1/3` *** Sedecima 1` **** Mixtur *** |
| Механічная ігравая і рэгістровая трактура, шляйфлада |
| Самаробныя паплаўковы мех і матор |
* – трубы рэгістра Principal 8’ змешчаны на фасадзе
** – ручка уключэння рэгістра дэмантавана
*** – рэгістры разам са штокамі адсутнічаюць
**** – рэгістр адсутнічае