Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі
Гродзенская вобласць, Зэльвенскі раён
Першая каталіцкая парафія у Міжэрычах узнікла у 1533 годзе па фундацыі маршалка гаспадарскага Войцеха Клочкі. У сувязі з тым, што наступныя уладальнікі Міжэрыч былі кальвіністамі, у 2-й пал. XVI ст. касцёл быў разабраны. Наступны невялікі драўляны касцёл быў пабудаваны паміж 1633 і 1645 гадамі. Трэці драўляны касцёл быў пабудаваны у 1746 годзе па фундацыі канцлера вялікага літоўскага Міхала Сервацыя Вішнявецкага (1680—1744). Касцёл быў зачынены у 1891 годзе, у адданы пад праваслаўную царкву. У 1906–1912 гадах пабудаваны нэагатычны касцёл па праекце У.А.Срокі. У 1946–1989 касцёл быў закрыты і прастасаваны пад краму.
У інвентарным акце 1732 года занатавана, што у касцёле маецца зусім сапсаваны пазітыў. З акта 1761 года вядома, што у Міжэрычах меўся 5‑рэгістровы арган.
У 1784 годзе ксёндз Вацлаў дэ Парзаў пабудаваў новы арган, праўдападобна рэшткі якога захаваліся да нашага часу. Арганная шафа мае блізкае падабенства з адзіным арганам на тэраторыі былога Вялікага княства Літоўскага – у Рэплі (гл. артыкул Рэпля). Абодва населеныя пункты у XVIII–XIX стагоддзі знаходзіліся у Ваўкавыскім павеце (пазней – уездзе) і знаходзяцца на адлегласці 60 км. Праўдападобна, гэтыя арганы пабудаваны адным майстрам і блізка аднаго часу.
Ніводнай трубы аргана не захавалася. Замест праспектных труб устаўлены лісты металлу, на якіх намаляваны трубы. Захаваліся часткі механізма уключэння эффектаў Tympani, Zymbelstern. Адносна добра захаваліся кафедра, віндлада, ігравая і рэгістровая механіка. Часткова захавалася разное аздабленне праспекта. Унутры арганнай шафы захаваліся некалькі пазначэнняў алоукам: нумерацыя шляйфаў, бок “C”, літара “М”.
| 8/I невядомы майстар, 1784 |
| Manual (C-c’’’) |
| Tympani, Zymbelstern |
| Механічная ігравая і рэгістровая трактура, шляйфлада |