(Rodowicz Józef)
І.Радовіч нарадзіўся у Куршах[28] каля 1835 года, і быў польскамоўным латышом. Арганабудаўніцтву ён вучыўся у Лібаве[29] разам з вядомым латышскім арганабудаўніком Карлам Аляксандрам Германам (Carl Alexander Herrmann, 1847–1926) у майстэрні яго бацькі Паўла Отто Германа (Paul Otto Herrmann, 1807–1868). У 1860-я гады яго майстэрня размяшчалася у Ілуксце[30]. Каля 1870 года Іосіф Радовіч пераехаў у Вільню, дзе заснаваў сваю майстэрню. Да сваёй смерці прыкладна у 1908 годзе ён пабудаваў вялікую колькасць інструментаў: па некалькі арганаў у год. Як правіла металічныя трубы, клавіятуры і некаторыя механічныя часткі ён набываў у іншых вытворцаў. Арганы І.Радовіча выдзеляюцца сваёй простай канструкцыяй і заўжды будаваліся па канструкцыі шляйфлады. Дакладная колькасць пабудаваных І.Радовічам арганаў невядома, бо большасць з іх ананімны. У Літве захавалася каля 30 яго арганаў. Яго інструменты маюць розныя памеры: ад невялікіх пазітываў да 62-рэгістровага трохмануальнага аргана у Каўнаскім Катэдральным касцёле, які напрацягу амаль 100 гадоў быў самым вялікім арганам Літвы. У Беларусі вядомыя наступныя яго працы: пабудова аргана у Гродзенскім касцёле Св. Францішка Ксаверыя у 1872 годзе (арган дэмантаваны у 1921 годзе), перабудова барочных арганаў у Кемелішках і у Гродзенскім Францішканскім касцёле. Адзіны нанава пабудаваны І.Радовічам арган 1898 года яшчэ нядаўна знаходзіўся у вёсцы Асава і быў разабраны у 2000-я гады. Таксама Іосіфу Радовічу, верагодна, могуць належыць арганы у Суботніках і Навагрудскім падамініканскім касцёле.
Органы, связанные с мастером: