Воўпа

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля

Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён

У 1478 годзе пабудаваны першы касцёл па фундацыі Аляксандра Альшанскага. У 1753 годзе пабудаваны наступны касцёл, які хутка прыйшоў у аварыйны стан. Сучасны касцёл з рысамі архітэктуры позняга барока узведзены у 1773 годзе па фундацыі Яна Непамука Касакоўскага (1755–1808), пазней біскупа Віленскага. У касцёл быў перанесены галоўны алтар першай паловы XVII стагоддзя з папярэдняга касцёла.

З архіўных дадзеных вядома пра існаванне у касцёле пазітыва у 1633 годзе. У 1781 годзе быў пабудаваны новы пазітыў. У 1903 годзе быў пабудаваны 7-рэгістровы арган коштам 500 рублёў (верагодна, у старой шафе). Пазней перабудаваны фабрыкай В.Бярнацкага.

Арган у Воўпе уяўляе сабой пабудаваны фабрыкай Вацлава Бярнацкага інструмент, для якога скарыстана шафа ад старога барочнага аргана. Да яе ззаду быў дабудаваны дадатковы аб’ём, у якім змяшчаецца педальны рэгістр Subbas 16’. Раней кафедра была убудавана у шафу злева ад праспекта. Знутры аргана бачны закладзеныя і зафарбаваныя звонку адтуліны ад 12 рэгістровых уключэнняў і клавіятуры папярэдняй кафедры. На педальных трубах зроблены надпіс “W.B.” – пазнака фабрыкі Вацлава Бярнацкага.

9/I/P
невядомы майстар, 1-я пал. XIX cт.
Wacław Biernacki, першая трэць XX ст.
I Manual (C-f’’’)
Pryncypal 8` *
Bourdon 8`
Gamba 8`
Salicet 8`
Vox angelica 8`
Flet 4`
Oktawa 4`
Kwinta 2 2/3` **
Pedal (C-d’)
Subbas 16’
I/Ped, super I
Tutti
Механічная рэгістровая і ігравая трактура трактура кегельлада
Складчаты мех, самаробны матор на даху касцёла, механізм ручной калькацыі (карамысла), Wiatr

* – трубы рэгістра Pryncypal 8’ змешчаны на праспекце

*** – на кафедры памылкова пазначана, што квінта шасціфутовая (Kwinta 6`)