Рось

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён

Першы касцёл у Росі быў пабудаваны у 1611 годзе па фундацыі віленскага кашталяна і берасцейскага старосты Гераніма Хадкевіча (1560—1617). У 1685 годзе па фундацыі канцлера вялікага літоўскага Марцыяна Аляксандра Агінскага (1632–1690) быў пабудаваны новы драўляны касцёл. Сучасны касцёл у стылі класіцызму быў пабудаваны у 1801 годзе.
Упершыню наяўнасць аргана у Росі занатоўваецаа у касцёльных дакументах 1633 года.
Сучасны арган у Росі уяўляе сабой пабудаваны у 1899 годзе Фларыянам Астрамецкім рамантычны інструмент, для якога быў скарыстаны праспект папярэдняга барочнага аргана. Ф.Астраменцкі разбудаваў стары праспект, дадаўшы да яго бакавыя секцыі. Верагоднай датай пабудовы старога праспекта падаецца 2-я пал. XVIII стагоддзя.
Адзначым адсутнасць у гэтым інструменце капуляцыі з мануала на педаль, якая папросту не была пабудавана Ф.Астрамецкім. Гэта абмяжоўвае магчымасці інструмента, і хутчэй за усё прадыктавана адсутнасцю вялікіх грошаў у прыхода на мамент перабудовы. У астатнім – гэта тыповы арган Фларыяна Астрамецкага сярэдняга памеру (гл. артыкул пра Ф.Астраменцкага), для пабудовы якога скарыстаны праспект папярэдняга барочнага інструмента.

10/I/Ped
невядомы майстар, 2-я пал. XVIII ст. – пер. пал. XIX ст.
Florjan Ostromęcki, 1899
Manual (C-f’’’)
Bordun 16`
Principal 8`
Viola da gamba 8`
Holflet 8`
Portunal 8`
Fugara 4`
Kwinta 2 2/3`
Mikstur 3 rzędy 2`*
Pedal (C-d’)
Subbass 16’
Violon 8`
Super I
Механічная ігравая і рэгістровая трактура, шляйфлада
Складчаты мех, матор, ручная калькацыя (карамысла)
* – мікстура мае 1-3 рады