Weißenborn Friedrich, каля 1840–1902
Ф. Вайссэнборн быў адным з самых вядомых арганабудаўнікоў на тэрыторыі сучаснай Латвіі у другой палове XIX стагоддзя. Ён нарадзіўся каля 1840 года у Цюрынгіі, у горадзе Балштэдт[9], вучыўся арганабудаўніцтву у Берліне. Каля 1864 года ён пераязжае у Рыгу з цюрынгскага горада Гота[10] і пачынае працаваць у вядомага рыжскага арганабудаўніка Аўгуста Фрыдрыха Марціна[11] (August Friedrich Martin, 1808-1885), але ужо у 1885 годзе пачынае самастойную дзейнасць. З газет таго часу можна даведацца, што ён не меў пастаяннай майстэрні, а вандраваў і сяліўся там, дзе атрымліваў заказы на пабудову арганаў. У 1868 годзе пасля пабудовы 13-рэгістровага аргана у Кройцбургу[12] Ф.Вайссэнборн засноўвае тут сваю майстэрню[13]і становіцца адным з асноўных арганабудаўнікоў на тэрыторыі сучаснай Латвіі. Фрыдрых Вайссэнборн памёр 29 лістапада 1902 года ў Якабштадтце ва ўзросце 62 гадоў ад захворвання нырак. Ён пабудаваў каля 85 арганаў на тэрыторыі сучасных Латвіі, Беларусі, Літвы і Эстоніі. Вядомы 28 захаваўшыхся яго арганаў: 15 – у Літве, 9 – у Латвіі, 3 – у Беларусі і адзін на востраве Саарэмаа у Эстоніі. Беларускія арганы вылучае перыяд іх пабудовы: гэта тры самыя познія вядомыя інструменты Ф.Вайссэнборна. Арганы Фрыдрыха Вайссэнборна вылучаюцца высокай якасцю, яркім і гучным гукам. Нават у яго маленькіх арганах, пабудаваных для лютэранскіх кірхаў, як правіла, прысутнічала педаль з як мінімум адным незалежным рэгістрам Subbas 16`, які у яго называецца Bass 16`. У арганах, пабудаваных для каталіцкіх касцёлаў, педалі магло не быць, але, як правіла, быў эффект Tympani. Амаль ва ўсіх сваіх арганах Ф.Вайссэнборн будаваў эфект Zimbelstern. Яго язычковыя рэгістры маюць канструкцыю свабодных языкоў, а языкі рэгістра Posaune 16’ размяшчаюцца гарызантальна.