Кемелішкі, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

Гродзенская вобласць, Астравецкі раён

Касцёл у Кемелішках пабудаваны у 1781 годзе па фундацыі Станіслава Пружынскага і яго жонкі Ганны (з Камароўскіх). У 1897 годзе да яго былі дабудаваны бакавыя капліцы і перабудаваны фасад.

Папярэдні барочны арган, чый незвычайны праспект з гістарычнымі трубамі добра захаваўся у Кемелішках, упершыню упамінаецца у касцёльным інвентары 1786 года. У адпаведнасці з ім арган меў адзін мануал, 8 рэгістраў і эффекты Zymbelstern і Tympani. На праспекце стаялі дзьве фігуры анёлаў, якія да нашага часу не захаваліся.

У 1893 годзе арган быў грунтоўна перароблены віленскім майстрам Іосіфам Радовічам за 600 рублёў. Пры перабудове ад старога інструмента захаваўся толькі праспект з блакітнай і ружовай мармурызацыяй і каляровым драўляным аздабленнем. Гэты арганны праспект з’яўляецца самым разнакаляровым на Беларусі. Такая кампазіцыя праспекта (гранёная цэнтральная вежа, дзьве меньшыя трохкутныя бакавыя і адзінарныя секцыі паміж імі) з’яўляецца характэрнай для прускіх і курляндскіх майстроў. Адзначым, што такую ж структуру праспекта мае праспект аргана у Геранёнах, а таксама некалькі арганаў у Рэспубліцы Літва, пабудаваных у другой палове XVIII ст. Злева ад праспекта, дзе раней знаходзілася старая кафедра, захавалася адна адтуліна ад былога рэгістровага уключэння. На задняй сцяне аргана захавалася шмат алоўкавых надпісаў з датамі і імёнамі, якія, верагодна, былі зроблены касцёльнымі харыстамі і калікантамі.

5/I
невядомы майстар, паміж 1781 і 1786 гадамі
Іосіф Радовіч, 1893
I Manual (C-f’’’)
[Bordun 16`]
[Princypal 8’]
[Hohlflöte 8`]
[Octave 4`]
[Quarte 1-2ch. 2`]
Super I
Механічная ігравая і рэгістровая трактура, шляйфлада
Складчаты мех, механізм ручной калькацыі (карамысла)