Бярнацкія, браты Дамінік і Вацлаў

Дамінік Бярнацкі (Dominik Biernacki, 1870–1928) з’яўляецца самым вядомым вытворцай арганаў у Польшчы першай паловы XX стагоддзя. Ён нарадзіўся у сям’і арганабудаўніка Эрнста Хуго Бярнацкага (Ernst Hugo Biernacki, 1830–1884), які працаваў у Осеку[2]. Даследчыкі лічаць, што рана асірацеўшы Дамінік Бярнацкі мог вучыцца арганабудаўніцтву на фабрыцы Вацлава Пшыбіловіча (Julian Wacław Przybyłowicz) у Плоцку[3]. Прыкладна у 1896 годзе ён адкрывае уласную фабрыку у Добжыню над Віслай[4], але у сваёй рэкламе 1897 года ён піша пра 38-гадовую традыцыю арганабудаўніцтва, далучаючы да яе дзейнасць свайго бацькі, які пачаў самастойную працу у 1860-я гады. У 1899 годзе Дамінік Бярнацкі набыў фабрыку у Вацлава Пшыбіловіча у Плоцку і далей у сваёй рэкламе падае ужо 1848 год, як пачатак сваёй дзейнасці, што адпавядае пачатку самастойнай дзейнасці Вацлава Пшыбіловіча. Філіял у Плоцку праіснаваў нядоўга – да 1902 года. У 1905 годзе Дамінік Бярнацкі адкрыў філіял сваёй фабрыкі на Валыні у Луцку[5], якім стаў кіраваць яго малодшы брат Вацлаў Бярнацкі (WacławBiernacki, 1878–1954). Даследчыкі лічыць, што Вацлаў Бярнацкі вучыўся арганабудаўніцтву на прадпрыемстве свайго старэйшага брата і/альбо у Львоўскага майстра Яна Слівінскага (1844–1903). У 1907 годзе паміж братамі здарыўся вялікі канфлікт, які прывёў да закрыцця Луцкага філіяла, адкрыцця Вацлавам Бярнацкім сваёй фабрыкі у Вільні і жорсткай канкурэнцыі паміж братамі. У сваіх каталогах Вацлаў Бярнацкі нідзе не узгадваў фабрыку брата, не заўважаў, што гэта існуючая фабрыка Дамініка успадкаёміла вытворчасць В.Пшыбіловіча, а падаваў 1848 год, як пачатак дзейнасці менавіта яго фабрыкі. Дамінік у сваіх каталогах нічога не пісаў пра існаваўшы пэўны час філіял у Луцку і фабрыку Вацлава. Адзін брат стараўся будаваць арганы на тэрыторыі уплыву другога: так Дамінік збудаваў шэраг арганаў каля Вільні, а Вацлаў актыўна прасоўваўся на польскі арганабудаўнічы рынак, які адкрыўся для яго пасля Першай сусветнай вайны.

Фабрыка Дамініка Бярнацкага стала найбуйнейшай фабрыкай у Польшчы, дзе арганы вырабляліся з прамысловым падыходам. На яго фабрыцы працавала да 30 чалавек, меўся паравы рухавік на 8 конскіх сіл[6]. Ён першы у Польшчы (у 1908 годзе) пачаў эксперыменты з пнеўматычный трактурай, набываючы пнеўматычныя кафедры на фірме August Laukhuff. Арганы яго фабрыкі пастаўляліся па усім абшары еўрапескай часткі Расійскай Імперыі. Яго арган стаяў у рэзідэнцыі Расійскага Імператара у Царскім Сяле[7] за што (верагодна) ён атрымаў тытул “Поставщик Двора Его Императорского Величества”. На тэрыторыі Беларусі, акрамя захаваўшагася аргана у Трабах, да 1908 года ім былі пабудаваны арганы у Клецку і Гомелі. У 1914 годзе Дамінік Бярнацкі перанёс сваю фабрыку у Улацлавак[8]. Пасля смерці Дамініка Бярнацкага у 1928 годзе яго фабрыка перайшла да яго сыноў Вацлава II (1901–1954) і Дамініка II (1906–1970). Браты адмовіліся супрацоўнічаць з фабрыкай Вацлава Бярнацкага і хутка, у 1931 годзе, прадпрыемства праз агульны эканамічны спад прыйшло у заняпад. Яго выкупіў зяць Дамініка Бярнацкага – Стэфан Трушчынскі (Stefan Truszczyński, 1892–1966) у 1935 годзе. Фабрыка праіснавала да 1940 года, пакуль не была ліквідавана нямецкімі акупацыйнымі уладамі.

Фабрыка Вацлава Бярнацкага стала найбуйнейшай арганнай вытворчасцю на тэрыторыі Паўночна-Заходняга края Расійскай Імперый. У 1919 годзе Вацлаў Бярнацкі заснаваў філіял у Варшаве і яго прадпрыемтсва атрымала назву Fabryka Organów Wacław Biernacki. Warszawa – Wilno.  Пасля Першай сусветнай вайны Віленскай фабрыкай кіраваў яго пляменнік Раман Трушчынскі (Roman Truszczyński), чый аўтограф захаваўся у аргане у Трабах. У 1934 годзе у партнёрства фабрыкай увайшоў Вацлаў II.У 1938 годзе, Вацлавам Бярнацкім была выкуплена збанкроціўшаяся фабрыка Adolf Homan i Stanisław JezierskiУ Другую сусветную вайну усе прадпрыемствы былі знішчаны. Пасля вайны Вацлаў Бярнацкі адрадзіў прадпрыемства у Кракаве, а Вацлаў II у Варшаве. Пасля смерці Вацлава Бярнацкага у 1954 годзе яго фабрыкай кіраваў Уладзімір Трушчынскі (сын  Стэфана Трушчынскі), які выкупіў яе у 1965 годзе і будаваў арганы пад сваім імем. Варшаўская фабрыка Вацлава II у 1960 годзе перайшла да Дамініка II, а пасля яго смерці у 1970 годзе – да яго сястры Аляксандры (Aleksandra Biernacka-Grandys). Абедзьве фабрыкі спынілі існаванне у 1990-х гадах. За час свайго існавання фабрыка Вацлава Бярнацкага пабудавала сотні арганаў.

Органы, связанные с мастерами:

Парэчча

Мураваная Ашмянка

Воўпа

Данюшава