| Бурдзялёў Аляксандр Уладзіміравіч | Нарадзіўся у 1985 годзе у Мінску. Матэматык, выкладчык факультэта Прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Гатуецца да абароны кандыдатскай дыссертацыі у галіне дыскрэтнай матэматыкі.Навучанне арганнай ігры распачаў у арганнай класе Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта, з 2008 года браў прыватныя урокі у галоўнага арганіста мінскага Архікатэдральнага касцёла У.Неўдаха. У 2015 годзе атрымаў кваліфікацыю “Выканаўца старадаўняй музыкі (арган)” у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (выкладчык – дацэнт У.Неўдах). З 2008 года займаецца праблематыкай беларускай арганалогіі. У 2017-2018 гадах здзейсніў навуковую экспедыцыю па вывучэнні і фотафіксацыі ўсіх беларускіх арганаў. |
| Дрыбас Анатоль Пракопавіч | Нарадзіўся у 1949 годзе у Харкаўскай фобласці. З 1982 года працуе фотакарэспандэнтам выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі”. За гэты час з яго фатаздымкамі выдадзена 40 альбомаў, а таксама календары, паштоўкі, буклеты і кнігі рознай тэматыкі. У 2014 годзе ён атрымаў статуэтку “Залаты фаліант” нацыянальнага конкурса “Мастацтва кнігі” як лепшы фотамастак. Сябра фатаклуба “Мінск” і аўтар 20 персанальных фотавыстаў. Фатограф экспедыцыі 2017-2018 гадоў па фотафіксацыі усіх беларускіх арганаў.
|
Навуковыя кансультанты:
Краўчун Павал Мікалаевіч (Кравчун Павел Николаевич, Рассія), канд. фіз.-мат. навук, дацэнт кафедры акустыкі Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта, сябра Навуковага савета па акустыцы РАН. Аўтар шэрагу артыкулаў і кніг па арганалогіі, каталога арганаў Расіі, эксперт і аўтар шэрагу арганабудаўнічых праектаў Расіі.
Лыяк Віктар Зыгмунт (Łyjak Wiktor Zygmunt, Польшча), доктар мастацтвазнаўства, прафесар Інстытута музычнай адукацыі Універсітэта Я.Каханоўскага у Кельцах, канцэртуючы арганіст (уладальнік Залатога і Плацінавага дыскаў), экперт міністэрства Культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы па дакументацыі і рэстаўрацыі гістарычных арганаў, аўтар каля 130 прац па арганабудаўніцтву і гісторыі музыкі Польшчы.
Навуковы кансультант па барочнай арганабудаўнічай спадчыне Беларусі:
Гірэнас Павіліоніс (Girėnas Povilionis, г. Вільнюс, Літва), канд. мастацтвазнаўства, лектар кафедры аргана і клавісіна Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра, арганны майстар-рэстаўратар, аўтар шэрагу артыкулаў і дзьвух манаграфій па арганабудаўнічай спадчыне Вялікага княства Літоўскага, кіраўнік шэрагу рэстаўрацый гістарычных арганаў Літвы.
Па асобных пытаннях арганалогіі кансультацыі аказвалі:
магістр музыкалогіі ксёндз Павал Гедройц (Беларусь), канд. мастацтвазнаўства Уладзімір Неўдах (Беларусь), докт. мастацтвазнаўства М.Бабніс (dr hab. Maciej Babnis, Польшча), канд. мастацтвазнаўства М.Зглінскі (dr Marcin Zgliński, Польшча), Р.Гучас (Rimantas Gučas, Літва), С.Каліберда (Сергій Каліберда, Украіна), А.Мэлбардзіс (Alvis Melbārdis, Латвія), М.Дзеніціс (Mikus Dzenītis, Латвія), П.Аханаў (Павел Аханов, Расія).
Навуковая арганалагічная экпедыцыя 2017-2018 гадоў здзейснена па фундацыі Юрыя Зіссера, выпускніка факультэта перападрыхтоўкі БДАМ па спецаяльнасці “Інтэрпрэтацыя старадаўняй музыкі (арган)”, фундатара шэрагу арганных імпрэзаў і рамонтаў арганаў Беларусі, заснавальніка і генеральнага дырэктара найбуйнейшага беларускага парталу TUT.BY.