Гадко Войцэх

Gadko Wojciech, (1864–1933)

В. Гадко вучыўся арганабудаўніцтву на фірме Леапольда Бломберга у Варшаве, а у 1903 годзе заснаваў у Варшаве уласную фірму Wojciech Gadko w Warszawie. Войцэх Гадко памёр 11 лістапада 1933 года і далейшы лёс яго фабрыкі невядомы. Вядома пра 14 захаваўшыхся арганаў фабрыкі Войцэха Гадко: 12 з іх знаходзяцца у Польшчы, і 2 знаходзяцца у Беларусі. Самы вялікі захаваўшыся арган В.Гадка на 30 рэгістраў знаходзіцца у Саколах на Падляшшы. У Беларусі у вёсцы Слабодка у пашкоджаным стане захаваўся другі па велічыні 21-рэгістровы арган гэтай фабрыкі. Арган у Камаях – самы ранні з вядомых захаваўшыхся арганаў В.Гадко.