Касцёл Божага Цела
Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён
Першы драўляны касцёл пабудаваны у 1516 годзе. Сучасны касцёл пабудаваны ў 1905 годзе у стылі нэабарока. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл баў зачынены і ператвораны у стайню. Вернуты ў 1989 годзе.
У акце візітацыі 1927 года занатавана, што арган быў пабудаваны у 1827 годзе.
Невядомы майстар 3-й чвэрці XIX ст. – пач. XX ст. для пабудовы свайго 12-рэгістровага аргана скарыстаў праспект папярэдняга барочнага аргана, які папросту быў прымацаваны да новай арганнай шафы. Фактычна ад барочнага інструмента засталіся дзесятак дошак, якія раней утваралі праспект, а таксама частка кансолі. Падчас закрыцця касцёла арган быў разрабаваны. Дыспазіцыя адноўлена па надпісах на штоках.
| 12/II/P невядомы майстар, 1827 невядомы майстар, 3-я чвэрць XIX ст.– пач. XX ст. |
||
| I Manual (C-g’’’) [?] [Princypal 8’] [Hohlflet 8’] [4’] [?] [?] |
II Manual (C-g’’’) [?] [?] [Bordun 8`] [Flauto 4`] |
Pedal (C-d’) [?] [?] |
| Механічная ігравая і рэгістровая трактура, шляйфлада | ||
| Складчаты мех, механізм ручной калькацыі (карамысла) | ||