Wojciechowicz Piotr
Арганабудаўнік пачатку XX стагоддзя, пра дзейнасць якога захаваліся толькі ускосных звесткі. Першыя датаваныя звесткі пра яго паходзяць з 1902 года, калі у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і Св.Мікалая у Бельску[14] П.Вайцэховіч з Вільні коштам 1500 рублёў перабудаваў арган. Гэта адзіны вядомы яго арган па-за межамі Беларусі. Самы вялікі яго арган у Нясвіжы мае аўтограф, зроблены алоўкам. Другі па велічыні арган, у Мядзведзічах, дакладна занатаваны у інвентары касцёла разам з імем майстра. Верагодна яго арганы існуюць у Рэспубліцы Літва, але яны пакуль не ідэнтыфікаваны. Яго арганы вылучаюцца сярод іншых па асаблівых рысах арганабудаўніцтва, якія сустракаюцца у яго інструментах: характэрны почырк на драўляных трубах, спецыфічны механізм калькацыі (кола з хвалістымі спіцамі і перадатачны механізм з рамнём), наяўнасць кампенсацыйнага меха і іншыя больш дробныя рысы. Яшчэ адной характэрнай рысай арганаў П.Вайцэховіча з’яўляецца іх ананімнасць: ніводзін інструмент не меў фірменай шыльды альбо подпісу, за выключэннем аргана у Нясвіжы, які падпісаны на адной з драўляных бэлек унутры аргана. Арганы П.Вайцэховіча зроблены без эканоміі, якую можна сустрэць у іншых майстроў: адсутнасць трансмісій, шырокамензурныя педальныя рэгістры, паўнаразмерныя 16-футавыя рэгістры, вялікая доля скарыстання арганнага металу замест цынка, нізкія мікстуры, кампенсацыйны мех – усе гэта робіць яго арганы вельмі якаснымі.
Органы, связанные с мастером: