Касцёл Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
Гарадзенская вобласць, Астравецкі раён
Першы касцёл быў пабудаваны у 1764 годзе уладальнікам маёнтка Юзафа Войнам і яго жонкай Людвікай (з Сулістроўскіх), куды былі запрошаны манахі кармеліты босыя. У 1832 годзе пасля падаўлення лістападаўскага паўстання 1830 года, кляштар быў зачынены, парафія падзелена паміж суседнімі, а касцёл прададзены пад знос. Касцёл ня быў разабраны, у 1856 годзе яго набыў і аднавіў кс. Данат Сямашка. У 1906 годзе гудагайская парафія была адноўлена.
Арган у вёсцы Гудагай пабудаваны у старой барочнай шафе ад папярэдняга аргана, да якой ззаду і па баках быў дабудаваны дадатковы аб’ём. Унутры старой часткі корпуса захаваўся важны для арганалогіі надпіс: “Ten Organ przenieśiony z Miasteczka Soly w roku 1897m Proboszem byl wtedy w Solach Jozaf S….”. Гэты надпіс дае важную інфармацаю пра гэты інструмент: у 1897 годзе яго перанеслі з Солаў. Два другіх надпісы алоукам – “1938” – дата грунтоўнай перабудовы інструмента з захаваннем старога корпуса фірмай Станіслава Крукоўскага з Пётрыкава Трыбунальскага. Кошт перабудовы склаў 9000 злотых.
Гудагайскі арган на адзін рэгістр меньшы за арган гэтай жа фірмы у Даўгінаве (12/II/P). Яны маюць значнае падабенства па дыспазіцыі, дэталях кафедры і нават фірменным механізме сігнала каліканту (свісток), які больш не сустракаецца ні у аднаго з арганабудаўнікоў. Калі у Даўгінава не склала цяжкасцяў размясціць мех пад віндладамі унутры арганнай шафы, то у Гудагаі з-за невялікай вышыні столі касцёла гэта было зрабіць немагчыма і мех з механізмам калькацыі вынесены у бакавую вежу касцёла.
| 10/II/P невядомы майстар, першая пал. XIX ст. St.Krukowski i Syn w Piotrkowie Trybunalskim, 1938 |
||
| I Manual (C-a’’’) Pryncypal 8’ * Gamba 8` Flet kryty 8`** Progresja 2 *** |
II Manual (C-a’’’) Eolina 8` Vox coelestis 8` Salicet 8` Trawers Flet 4` |
Pedal (C-d’) Subbas 16’ Wiolonczela 8` |
| II/I, II/Ped, I/Ped, Super I, Super II/I | ||
| Piano, Forte, Tutti, Crescendo, Tremolo Flet 4`**** | ||
| Пнеўматычная ігравая і рэгістровая трактура, кегельлада | ||
| Паплаўковы мех, самаробны матор круціць каленчаты вал калькацыі, механізм нажной калькацыі (2 педалі), сігнал каліканту (свісток) | ||
* – трубы рэгістра Pryncypal 8’ змешчаны на фасадзе
** – Flet kryty 8` – флейтовы рэгістр з закрытых труб. Можна параўнаць з рэгістрам Flet otwarty 8` у аргане у Даўгінава, зробленым гэтай жа фабрыкай
*** – рэгістр Progresja 2 уяўляе сабой двухрадную мікстуру 2 2/3`+2`
**** – трэмулюючы рэгістр Trawers Flet 4` з II мануала