Blomberg Leopold, (1831-1900)
Л.Бломберг вучыўся арганабудаўніцтву у вядомага польскага арганабудаўніка сярэдзіны XIX стагоддзя і заснавальніка так званай Варшаўскай арганабудаўнічай школы Мацея Мельчарскага (Mateusz Mielczarski, 1812-1868). У 1858 года Л.Бломберг заснаваў уласную фірму, якая пазней стала называцца L. Blomberg i Syn w Warszawie. За час свайго існавання фірма пабудавала каля 150 арганаў, якія пастаўляліся не толькі на тэрыторыю сучасных Польшчы, Беларусі, Літвы і Латвіі, але і у глыб Расійскай Імперыі (Астрахань, Курск, Казань, Пермь, Варонеж). Пасля 1894 года кіраўніцтва фірмай адыходзіць да сына Л.Бломберга – Андрэя Бломберга (1856–1911), які, як сцвярджаецца, вучыўся арганабудаўніцтву у Кавайе-Коля. Пасля смерці Л.Бломберга фірма называлася Bracia Blomberg w Warszawie. Фірма абанкроцілася прыкладна у 1904 годзе. Па-за межамі сучаснай Польшчы у аўтэнтычным стане захаваліся толькі два арганы гэтай фірмы: 9-рэгістровы арган L. Blomberg i Syn у Жупранах і 8-рэгістровы арган Bracia Blomberg у Відсмуйжы[1]. Таксама рэшткі інструмента гэтай фабрыкі знаходзяцца у Германішках.
Органы, связанные с мастером: