Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён
У 1478 годзе пабудаваны першы касцёл па фундацыі Аляксандра Альшанскага. У 1753 годзе пабудаваны наступны касцёл, які хутка прыйшоў у аварыйны стан. Сучасны касцёл з рысамі архітэктуры позняга барока узведзены у 1773 годзе па фундацыі Яна Непамука Касакоўскага (1755–1808), пазней біскупа Віленскага. У касцёл быў перанесены галоўны алтар першай паловы XVII стагоддзя з папярэдняга касцёла.
З архіўных дадзеных вядома пра існаванне у касцёле пазітыва у 1633 годзе. У 1781 годзе быў пабудаваны новы пазітыў. У 1903 годзе быў пабудаваны 7-рэгістровы арган коштам 500 рублёў (верагодна, у старой шафе). Пазней перабудаваны фабрыкай В.Бярнацкага.
Арган у Воўпе уяўляе сабой пабудаваны фабрыкай Вацлава Бярнацкага інструмент, для якога скарыстана шафа ад старога барочнага аргана. Да яе ззаду быў дабудаваны дадатковы аб’ём, у якім змяшчаецца педальны рэгістр Subbas 16’. Раней кафедра была убудавана у шафу злева ад праспекта. Знутры аргана бачны закладзеныя і зафарбаваныя звонку адтуліны ад 12 рэгістровых уключэнняў і клавіятуры папярэдняй кафедры. На педальных трубах зроблены надпіс “W.B.” – пазнака фабрыкі Вацлава Бярнацкага.
| 9/I/P невядомы майстар, 1-я пал. XIX cт. Wacław Biernacki, першая трэць XX ст. |
|
| I Manual (C-f’’’) Pryncypal 8` * Bourdon 8` Gamba 8` Salicet 8` Vox angelica 8` Flet 4` Oktawa 4` Kwinta 2 2/3` ** |
Pedal (C-d’) Subbas 16’ |
| I/Ped, super I | |
| Tutti | |
| Механічная рэгістровая і ігравая трактура трактура кегельлада | |
| Складчаты мех, самаробны матор на даху касцёла, механізм ручной калькацыі (карамысла), Wiatr | |
* – трубы рэгістра Pryncypal 8’ змешчаны на праспекце
*** – на кафедры памылкова пазначана, што квінта шасціфутовая (Kwinta 6`)