Касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён
Першы драўляны касцёл быў пабудаваны у 1650 годзе. Сучасны касцёл быў пабудаваны ў 1790 годзе у традыцыі народнага драўлянага дойлідства па фундацыі каралеўскага шамбеляна і ашмянскага падкаморыя Ігнацыя Важынскага.
Для свайго інструмента Вацлаў Бярнацкі скарыстаў барочную шафу ад папярэдняга аргана, дабудаваўшы да яе дадатковы аб’ём. Кошт працы склаў 2500 рублёў. Адзіныя рэгістры у гэтым аргане, якія былі зроблены з арганнага металу, – гэта двухрадная мікстура (2’, 1 1/3`), і дыскантавы дыяпазон Octawa 4’ (бас з цынка змешчаны на праспекце). Трубы рэгістра Mixtura маюць сляды перамаркіроўкі. Усё гэта можа сведчыць аб скарыстанні Бярнацкім часткі труб са старога аргана. Астатнія, больш новыя металічныя трубы, зроблены з цынку.
Цікавым сведчыннем рамонту аргана у савецкі час з’яўляецца папера з газеты, якой падклеены трубы і на якой паведамляецца пра Суэцкі крызіс 1956-1957 гадоў.
Арган, нягледзячы на нескарыстанне, захоўваецца у добрым стане.
| 10/I/P невядомы майстар, кан. XVIII ст. – пачатак XIX ст. Wacław Biernacki (Wilno), ~1918 |
|
| I Manual (C-f’’’) Bourdon 16’ Pryncypał 8’ Holflet 8’ Octawa 4’ * Gamba 8’ Flet 4’ Kwinta 2 2/3` Mixtura 2’ |
Pedal (C-d’) Subbas 16` Octavbass 8` |
| I/P, Super I | |
| Piano**, Tutti | |
| Механічная ігравая і рэгістровая трактура, кегельлада | |
| Складчаты мех, самаробны матор на гарышчы касцёла, механізм нажной калькацыі (1 педаль) | |
* – трубы рэгістра Octava 4’ змешчаны на праспекце
** – Subbass 16’+ Holflet 8’ + Gamba 8’