Дварэц

Касцёл Божага Цела

Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён

Першы драўляны касцёл пабудаваны у 1516 годзе. Сучасны касцёл пабудаваны ў 1905 годзе у стылі нэабарока. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл баў зачынены і ператвораны у стайню. Вернуты ў 1989 годзе.

У акце візітацыі 1927 года занатавана, што арган быў пабудаваны у 1827 годзе.

Невядомы майстар 3-й чвэрці XIX ст. – пач. XX ст. для пабудовы свайго 12-рэгістровага аргана скарыстаў праспект папярэдняга барочнага аргана, які папросту быў прымацаваны да новай арганнай шафы. Фактычна ад барочнага інструмента засталіся дзесятак дошак, якія раней утваралі праспект, а таксама частка кансолі. Падчас закрыцця касцёла арган быў разрабаваны. Дыспазіцыя адноўлена па надпісах на штоках.

12/II/P
невядомы майстар, 1827
невядомы майстар, 3-я чвэрць XIX ст.– пач. XX ст.
I Manual (C-g’’’)
[?]
[Princypal 8’]
[Hohlflet 8’]
[4’]
[?]
[?]
 II Manual (C-g’’’)
[?]
[?]
[Bordun 8`]
[Flauto 4`]
Pedal (C-d’)
[?]
[?]
Механічная ігравая і  рэгістровая трактура, шляйфлада
Складчаты мех, механізм ручной калькацыі (карамысла)