Парэчча

Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён

Касцёл пабудаваны у 1904 годзе і першапачаткова быў філіалам парафіі гродзенскага касцёла св. Францішка Ксаверыя. У 1919 годзе парафія стала самастойнай. Касцёл быў пашыраны: да яго былі дабудаваны капліцы, якія ўтварылі трансепт, і галоўны фасад.

Арган уяўляе сабой збудаваны у 1925 годзе фірмай Вацлава Бярнацкага невялікі інструмент, для якога была скарыстана шафа і праспект ад старога барочнага аргана. Трубы фасада заменены драўляный імітацыяй труб, але кансолі пад фасаднымі трубамі засталіся старыя, і іх канструкцыя прадугледжвае граючыя трубы фасада. У цэнтральнай калоне шафы захаваліся сляды ад эффекта Zymbelstern. Унутры аргана ёсць надпісы: “1905” – верагодна, год пераносу аднекуль у толькі што пабудаваны касцёл старога аргана; “W.B.” – пазнака фабрыкі Вацлава Бярнацкага зробленая пры перабудове аграна у 1925 годзе.

7/I/P
невядомы майстар, 2-я пал. XVIII ст. – пер. пал. XIX ст.
Wacław Biernacki, 1925
I Manual (C-f’’’)
Pryncypal 8`
Gamba 8`
Holflet 8`
Dolce 8`
Oktawa 4`
Kwinta 2 2/3`
Pedal (C-d’)
Subbas 16’
I/Ped, Super I
Tutti
Механічаня ігравая і рэгістровая трактура, кегельлада
Складчаты мех, матор, ручны механізм калькацыі (карамысла), wiatr