(Homan Adolf, 1850-1941) \
А.Хоман быў сынам арганабудаўніка Іосіфа Хомана (Józef Homan). Верагодна, у Варшаве яны удваіх заснавалі сваю фабрыку у 1878 годзе, якая пазней доўгі час называлася Adolf Homan wWarszawie. У 1924 годзе у яе партнёрства увайшоў даўні супрацоўнік фабрыкі Станіслаў Язерскі (Stanisław Jezierski) і фабрыка змяніла назву на Adolf Homan i Stanisław Jezierski wWarszawie. Дарэчы, аўтограф С.Язерскага, калі ён быў яшчэ працоўнікам фабрыкі, захаваўся унутры аргана у Слоніме. Фабрыка праіснавала да 1938 года, калі яна абанкроцілася і была выкуплена Вацлавам Бярнацкім. У Беларусі захаваліся 2 аргана, пабудаваных фірмай Adolf Homan – перабудаваны барочны арган у Слоніме 1909 года і новы арган у Сапоцкіне 1907 года; а таксама адзін арган пабудаваны фірмай Adolf Homan i Stanisław Jezierski – у Лідзе у 1938 годзе.
Органы, связанные с мастером: