Жэброўскі Ігнацы 

(Żebrowski Ignacy, ? – 1894).

Вядома, што у 1857 годзе Ігнацы Жэброўскі адрамантаваў арган у Гродзенскім бернардзінскім касцёле. У 1869 годзе ён заснаваў уласную фірму у Варшаве. За 12 гадоў перабывання Ігнацыя Жэброўскага у Варшаве[18] маецца вельмі мала інфармацыі пра яго дзейнасць. Вядома толькі пра рамонт і перабудову толькі двух арганаў у Польшчы. У Беларусі захаваліся 2 аргана, пабудаваных менавіта варшаўскай фабрыкай І.Жэброўскага (Індура і Тракелі) і яшчэ адзін перабудаваны ім арган (Жалудок). Пазней І.Жэброўскі рэгіструе фірму у Гданьску, якая упершыню занатоўваецца у 1880 годзе, а у 1881 годзе пераязжае у аўстравенгерскі Лемберг[19]  і засноўвае там уласную фірму. Яго галіцыйскі перыяд дзейнасці з’яўляецца шырока вядомым і добра даследванным, бо у гэты час ён з’яўляецца адным з флагманаў Львоўскай арганабудаўнічай школы[20], вядомай далёка за межамі Галіцыі. Пасля перасялення у Галіцыю Ігнацый Жэброўскі стаў вядомым арганабудаўніком рамантычных арганаў, але захаваўшыяся на Беларусі тры яго аргана маюць рысы менавіта барочнага арганабудаўніцтва і адкрываюць новы погляд на дзейнасць гэтага майстра у ранні перыяд. Па-за межамі Беларусі вядомых барочных арганаў І.Жэброўскага не захавалася.