(Garalevičius Jonas, 1871–1943)
Я.Гаралевіч з’яўляецца адным з самых ушаноўваемых арганных майстроў у сучаснай Рэспубліцы Літва, а таксама вядомым дзеячом першай Літоўскай Рэспублікі. Ён нарадзіўся у мястэчку Жолпе[15] Расейнайскага уезду Ковенскай губерніі. Лічыцца, што цікавасць да арганабудавання у яго узнікла пасля наведвання інаўгурацыйнага канцэрта[16] 124-рэгістровага аргана фірмы E.F.Walcker & Cie 31 студзеня 1884 года у Рыжскім Катэдральным касцёле (арган Рыжскага Домскага сабора). З гэтага часу Ян Гаралевіч пачынае 14‑гадовую вучобу у нямецкага арганабудаўніка Барніма Грунэберга (Karl Barnim TheodorGrüneberg, 1828–1907) у Штэцыне[17]. У 1898 годзе ён адкрывае у Коўна на вуліцы Т.Даўгідра (Kaunas, T.Daugirdo g.) сваю арганабудаўнічую фабрыку і за 16 гадоў яе існавання будуе, перабудоўвае і рамантуе каля 100 арганаў. Яго арганы пастаўляліся на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, Польшчы, Латвіі і Украіны. Зараз вядома пра 16 захаваўшыхся арганаў Яна Гаралевіча у Літоўскай Рэспубліцы і 2 яго 10‑рэгістровых аргана на Беларусі (Селіванаўцы і Шэметава), якія захаваліся у аўтэнтычным стане. Часткі для сваіх арганаў Ян Гаралевіч набываў на нямецкай фірме August Laukhuff. У 1911 годзе на фабрыцы Яна Гаралевіча быў пабудаваны першы у Літве планёр, такім чынам, ён увайшоў яшчэ у гісторыю паветраплавання Літвы. Фабрыка Яна Гаралевіча была знішчана у Першую сусветную вайну, падчас якой ён кіраваў ваеннымі заводамі у Расійскай Імперыі. Ян Гаралевіч быў актыўным удзельнікам руху літоўскага нацыянальнага адраджэння.