Астраменцкі Фларыян

Ostromęcki Floryan

Першыя звесткі пра дзейнасць Фларыяна Астраменцкага сустракаюцца у часопісе Przegląd Katolicki № 31 за 1880 год, дзе змешчана рэклама-падзяка за пабудаваныя арганы ад 5 ксяндзоў Беластоцкага дзеканату Гродзенскай губерніі. У абвестцы пададзены адрас Ф.Астраменцкага у Гродна – вул. Брыгідская №29. Вядома, што каля 8 гадоў яго майстэрня знаходзілася у Гродна (вядомы другі яе адрас: вул. Астрабрамская, д. 8), а прыкладна у 1885 годзе пераехала у Вільню. Дакладна невядома у якія гады працаваў Ф.Астраменцкі: першыя занатаваныя арганы на Беласточчыне з’явіліся перад 1880 годам, апошні вядомы дакладна датаваны арган – у 1908 годзе. Такім чынам, яго майстэрня існавала напрацягу прыкладна 30 гадоў. Да нашага часу захаваліся 20 арганаў Ф.Астраменцкага, з іх 10 – у Беларусі (больш за усе краіны у тым ліку і самы вялікі яго арган на 20 рэгістраў у Ліпнішках), 6 – у Літве, 2 – у Латвіі, і па адным у Польшчы і Украіне (з іх 17 арганаў новых і 3 перабудаваных у старой арганнай шафе).

Органы, связанные с мастером:

Рось